2 траўня 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскі сябар Макея адкрыў лагістычны цэнтр пад Менскам

5
Іранскі сябар Макея адкрыў лагістычны цэнтр пад Менскам

У пасёлку Прывольны Менскага раёна завершаная першая чарга будаўніцтва транспартна-лагістычнага комплексу «Прылессе».

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на ўрачыстай цэрымоніі адкрыцця сказаў, што пры будаўніцтве гэтага самага буйнога ў краіне транспартна-лагістычнага комплексу «ўжываліся сучасныя і перадавыя тэхналогіі, прыцягваліся высокапрафесійныя міжнародныя спецыялісты, таму, на яго думку, гэты праект можна назваць не толькі беларуска-іранскім, а інтэрнацыянальным», паведамляе БелТА.

«Прыемна, што будуе гэты комплекс вядомая як у Іране, так і ва ўсім свеце кампанія «Кейсан». Нягледзячы на шэраг аб'ектыўных і суб'ектыўных знешнеэканамічных і знешнепалітычных цяжкасцяў, кампанія заўсёды настойліва працавала над тым, каб паспяхова рэалізаваць праект», - падкрэсліў ён.

Міністр лічыць, што дадзены праект рэалізоўваецца настолькі паспяхова дзякуючы адказнаму стаўленню ўсіх работнікаў кампаніі «Кейсан» і выразнаму ўзаемадзеянню беларускага і іранскага бакоў.

Прэзідэнт іранскай кампаніі «Кейсан» Махамед Рэзо Ансары ў сваю чаргу выказаў падзяку кіраўніцтву краіны за аказаны давер, дазволіўшы рэалізаваць гэты праект. Тэрміны рэалізацыі праекта - 2009-2014 гады, яго кошт - каля $145 млн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках