2 траўня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі перахапілі тону чырвонай рыбы

19

Супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела Гомельскай мытні спыненая спроба незаконнага перамяшчэння праз мяжу ласося на 125 млн рублёў.

Пасля стандартных працэдур рыба, відавочна, пойдзе ў продаж.

У Гомельскай мытні распавялі, што пры даглядзе грузавіка ў пункце пропуску «Новая Гута» былі выяўленыя 64 скрынкі, не названыя ў суправаджальных дакументах. Іх агульная вага - 960 кг.

Пачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкула «Парушэнне парадку выбыцця тавараў з мытнай тэрыторыі Мытнага саюза».

Незаконна ўвезены тавар канфіскаваны.

Фота: gomelnews.onliner.by
Фота: gomelnews.onliner.by
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках