9 траўня 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ў дом жонкі Віталя Каўша ўварваўся АМАП

14
У Берасці ў дом жонкі Віталя Каўша ўварваўся АМАП

Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

«Узламалі дзверы, уварваліся ў масках, паклалі ўсіх на падлогу, тварам уніз. Маці Інгі страціла прытомнасць, выклікалі хуткую дапамогу. У хаце таксама было двое дзяцей, яны вельмі напалохаліся», - паведаміў «Радыё Свабода» Кісляк.

Дзеянні міліцыянтаў адбываліся ў рамках справы Віталя Каўша, мужа моладзевай актывісткі Інгі Абрамавай.

Віталь Коўш быў асуджаны на чатыры з паловай гады нібыта за тое, што пераправіў праз беларуска-польскую мяжу восем грамадзянаў Індыі.

Кісляк паведамляе, што ў выніку проста «правялі агляд». Следства шукае грамадзяніна Беларусі па прозвішчы Варвашэня, які нібыта быў саўдзельнікам Віталя Каўша.

Фота з архіву AFP

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках