8 траўня 2024, Серада, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава вывезлі з турмы за горад

7
Паўла Вінаградава вывезлі з турмы за горад

Апазіцыйнага актывіста вывезлі ў раён Сокала, каб сарваць сустрэчу каля турмы на вуліцы Акрэсціна.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў бацька Паўла Вінаградава.

Лідар арганізацыі «Zмена» павінен быў выйсці з турмы сёння каля 13:00. Сваякі, сябры і журналісты сабраліся на вуліцы Акрэсціна для таго, каб яго сустрэць. Аднак Паўла Вінаградава яны не дачакаліся. Праз некаторы час ён патэлефанаваў і паведаміў, што знаходзіцца ў раёне пасёлка Сокал пад Менскам.

Лідар «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» - быў затрыманы 27 верасня каля поўдня супрацоўнікамі міліцыі ля пад'езда свайго дома. Ён вяртаўся з акцыі, якую актывісты «Zмены» правялі на плошчы Якуба Коласа. Удзельнікі акцыі расставілі на лаўках свіныя галовы з плакатамі, што заклікалі вызваліць палітвязняў, падняць заробкі лекараў, не ўводзіць выязную пошліну і іншымі.

Суддзя Кірыл Палулех прысудзіў яго да 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках