8 траўня 2024, Серада, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія заўзятары ўчынілі беспарадкі ў Гішпаніі

21

Гішпанская паліцыя затрымала некалькі заўзятараў зборнай Беларусі.

Затрыманні пачаліся пасля таго, як блізу сотні чалавек спрабавалі праз турнікеты прарвацца на трыбуны падчас матчу паміж зборнымі дзвюх краін. Паліцыя дзейнічала вельмі жорстка: дубінкамі білі нават дзяўчат, піша belultras.by.

Як паведамляе крыніца, 12 кастрычніка над затрыманымі беларускімі заўзятарамі будзе суд.

Многім беларускім заўзятарам, якія прыехалі ў Гішпанію, не хапіла квіткоў. У сувязі з гэтым частка заўзятараў глядзела матч у барах. Паводле непацверджанай інфармацыі, у бары таксама былі затрыманні.

Нагадаем, сёння беларусы завяршылі адборачны турнір на ЧС-2014 паразай ад каманды Гішпаніі 2:1. Зборная нашай краіны пацярпела шостае паражэнне ў гэтым цыкле і з чатырма ачкамі пасля васьмі гульняў заняла апошняе, пятае, месца ў групе «I».

Адзіны мяч у вароты гішпанцаў забіў Сяргей Карніленка напрыканцы другога тайма - на 89 хвіліне.

Фота: belultras.by
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках