29 красавiка 2024, панядзелак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навіна 40-гадовай даўніны ўскалыхнула нафтавы рынак

12
Навіна 40-гадовай даўніны ўскалыхнула нафтавы рынак

Кошты на нафту на кароткі час ўзляцелі ў чацвер пасля паведамлення ізраільскіх вайскоўцаў у «Твітэры».

З яго вынікала, што яны бамбілі аэрапорты Сірыі, піша Reuters.ru.

Паведамленне не было ілжывым, але датычылася падзей, што адбываліся роўна 40 гадоў таму падчас «вайны Суднага дня». Сілы абароны Ізраіля прысвячаюць гэтай вайне серыю твітаў.

У паведамленні гаворыцца: «10 кастрычніка YomKippur73: ВПС Ізраіля бамбяць аэрапорты ў Сірыі, каб прадухіліць пастаўкі савецкай зброі сірыйскай арміі». Затым даецца спасылка на сайт, што падрабязна распавядае аб «вайне Суднага дня».

«Відавочна, што гэта было паведамленне з серыі Йом-Кіппур. Усе факты там і лёгка чытаюцца. Гэта было відавочна з самага твіта», - сказаў прадстаўнік сіл абароны Ізраіля Піцер Лернер.

Але трэйдары, падобна, не адразу зразумелі гэта, і кошты нафты Brent падскочылі са 110,40 даляраў за барэль да публікацыі паведамлення да 111,50 даляраў да 19.00 МСК, а аб'ём таргоў вырас. Яшчэ праз дзве гадзіны Brent падаражэла на 2,68 даляры да месячнага максімуму 111,74 даляры. Толькі ў пятніцу Brent патаннела і таргавалася блізу 111,50 даляраў.

«Твіт сіл абароны Ізраіля ускалыхнуў нафтавы рынак, так як ходзяць чуткі аб магчымасці нападу Ізраіля на Сірыю, хоць потым інвестары ўсвядомілі, што гаворка ідзе пра падзеі 40-гадовай даўніны», - сказаў старэйшы аналітык Energy Aspects Рычард Малінсон.

Гэты інцыдэнт у чарговы раз паказвае, наколькі вялікі ўплыў сацыяльных сетак на фінансавыя рынкі, прычым рэзкія скокі катыровак, выкліканыя сацыяльнымі сеткамі, не заўсёды пасля карэктуюцца.

У красавіку хакеры ўзламалі уліковы запіс Associated Press ў твітэры і апублікавалі ад асобы агенцтва ілжывае паведамленне аб двух выбухах у Белым доме і раненні прэзідэнта Барака Абамы. Гэта паведамленне на кароткі час панізіла кошт індэкса S&P 500 на 136.5 млрд даляраў, але затым рынкі аднавіліся.

Цэны на нафту падскочылі ў кастрычніку 1973 года пасля раптоўнага нападу кааліцыі арабскіх дзяржаў на Ізраіль падчас іудзейскага свята Йом-Кіппур. У выніку канфлікту, які атрымаў назву «вайна Суднага дня», арабскія краіны і ўдзельнікі АПЕК ўжылі «нафтавую зброю»: аб'явілі эмбарга на пастаўкі нафты, справакаваўшы нафтавы крызіс у краінах Захаду.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках