29 красавiка 2024, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яная жанчына на BMW уціснула Opel ў жылы дом

18
П'яная жанчына на BMW уціснула Opel ў жылы дом

Жанчына пераблытала педалі кіравання.

У Менску адбылося незвычайнае ДТЗ, у выніку якога адна легкавая машына ўвагнала іншую ў жылы дом. Пра гэта паведаміла старшая інспектарка агітацыі і прапаганды АДАІ Фрунзенскага раёна Менска Алена Волчак, перадае БелТА.

Як патлумачыла старшая інспектарка, менчанка (год нараджэння 1985) адзначала дзень свайго нараджэння. Бацькі падарылі ёй легкавы аўтамабіль Opel. Удзельнікі ўрачыстасці прыпаркавалі яго ля жылога дома і пайшлі адзначаць свята.

Пазней да гэтага месца на аўтамабілі BMW пад'ехала жанчына 1978 нараджэння. Паводле яе слоў, яна нахілілася падчас руху, так як штосьці ўпала ёй пад ногі. Затым кіроўца падняла галаву і ўбачыла перад сваёй машынай прыпаркаваны аўтамабіль. Яна пераблытала педалі кіравання і замест таго, каб спыніцца, літаральна ўвагнала іншую машыну ў жылы дом, які асаблівых пашкоджанняў не атрымаў, але Opel быў цалкам разбіты.

У ходзе разбору супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што ў кіроўцы BMW у крыві было 1,5 праміле алкаголю. Вядзецца далейшае разбіральніцтва. Пакуль невядома, ці будзе падаваць грамадзянскі пазоў імянінніца і яе сваякі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках