6 траўня 2024, панядзелак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Калі Ганчарэнка пакліча ў «Кубань» - прыму прапанову

14
Аляксандр Глеб: Калі Ганчарэнка пакліча ў «Кубань» - прыму прапанову

Беларускі футбаліст прызнаўся, што пагадзіўся б перайсці ў краснадарскі клуб, калі б былы трэнер БАТЭ паклікаў яго.

«Такой размовы не было. Калі Віктар Міхайлавіч пакліча, то я прыму гэтую прапанову. Працаваць з ім заўсёды прыемна і цікава», - заявіў Аляксандр Глеб у інтэрв'ю газеце «Известия».

Футбаліст адзначыў, што рашэнне аб пераходзе ў краснадарскі клуб далося Віктару Ганчарэнку нялёгка.

«Кіраўніцтва «Кубані» вельмі хацела падпісаць трэнера, але Віктар доўгі час абдумваў гэты крок. У БАТЭ яго ўсё падтрымлівалі, таму ён меў права на памылку. У гэтым плане яму было лягчэй. Зараз жа яго чакае новы выклік. Ён выдатна ўсведамляе, што ў расейскіх клубах калі трэнер не дае выніку, то надоўга не затрымліваецца, нават калі гаворка ідзе пра трэнера топ-класа. Дай бог, каб у яго ўсё атрымалася. Усе ў БАТЭ будуць перажываць за Віктара Ганчарэнку». - сказаў футбаліст.

Ён распавёў пра тое, як прайшло развітанне БАТЭ з былым галоўным трэнерам.

«Усё прайшло па-сямейнаму. Ён развітваўся з намі, як з роднымі. Віктар Міхайлавіч - чалавек стрыманы, але ў той момант нават ён не змог стрымацца і даў волю эмоцыям. Я яго выдатна разумею. Ён правёў тут усю гульнявую кар'еру, а як трэнер дамогся вялікіх поспехаў, паўтарыць якія будзе вельмі складана», - сказаў футбаліст.

Аляксандр Глеб лічыць, што ў расейскім клубе былы трэнер БАТЭ зможа дамагчыся вялікіх поспехаў.

«Кубань» - сур'ёзная каманда, c вялікімі амбіцыямі. Краснадарцы хочуць прэтэндаваць на высокія месцы, развівацца. Думаю, гэта ідэальны клуб для далейшага развіцця Віктара Міхайлавіча. Яму была неабходная новая матывацыя. У «Кубані» ён зможа дамагчыся вялікіх поспехаў, рэгулярна прымаць удзел у еўракубках», - адзначыў Глеб.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках