6 траўня 2024, панядзелак, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нацбанку нічога не ведаюць пра новыя купюры

52
У Нацбанку нічога не ведаюць пра новыя купюры

У галоўным банку краіны пра «ўжо аддрукаваныя» новыя рублі пакуль нічога не гавораць.

- Я так рэдка бываю ў сховішчы, што адказаць пэўна вам зараз не магу, - адказаў «Комсомольской правде в Беларуси» першы намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны на пытанне аб тым, ці існуюць новыя грошы.

Нагадаем, пра тое, што ў Беларусі ўжо надрукаваныя новыя грошы, распавёў Лукашэнка падчас пятнічнай прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў. Ён заявіў, што новыя купюры ўжо не першы год ляжаць на складзе і чакаюць дэнамінацыю.

- Калісьці мы праводзілі дэнамінацыю, але мала нулёў адкінулі. Трэба было адкідаць усё ж такі як трэба: каб, дапусцім, сёння даляр не 9 тысяч каштаваў, а 9 рублёў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ну, гэта мы адчуваем, мы самі гэта адчуваем, таму да гэтага падрыхтаваныя, аддрукаваныя новыя грошы, новыя купюры. Яны ўжо не адзін год на складзе ляжаць. Патрэбная адпаведная нармальная падрыхтоўка і сітуацыя каб склалася. Тады мы аб'явім людзям пра гэта загадзя, падпішам указ і правядзем гэтую дэнамінацыю.

Праўда, пакуль у Нацбанку інфармацыю пра новыя грошы не пацвярджаюць.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках