6 траўня 2024, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 тысяч кіян прайшлі маршам у гонар гадавіны УПА (Відэа)

71
15 тысяч кіян прайшлі маршам у гонар гадавіны УПА  (Відэа)

Шэсце скончылася святочным канцэртам у цэнтры ўкраінскай сталіцы.

Усяго ў маршы да Міхайлаўскай плошчы ўзялі ўдзел пад 15 тысяч актывістаў апазіцыі, піша «Корреспондент».

Удзельнікі акцыі прайшлі ад помніка Шаўчэнку вуліцай Багдана Хмяльніцкага, Хрышчацікам, Міхайлаўскай да Міхайлаўскай плошчы. Увечары там разгарнулі два 30-метровых плакаты з чорна-чырвоным сцягам Украінскай паўстанцкай арміі і сцягам Украіны.

Падчас прасоўвання калон цэнтральныя вуліцы сталіцы былі перацятыя. Актывісты крычалі «Зека - геть!», «Комуняку - на гілляку!» ды «Покрова - наше свято, Бандера - наш герой!»

Арганізатарам мерапрыемства выступіла УА «Свабода».

«Цяпер, як і заўсёды, вялікая незалежная Украіна, якая сапраўды квітнее, не патрэбна нікому, акрамя саміх украінцаў. Трэба ўсвядоміць, што яна не патрэбная ніводнай іншай краіне ў свеце. Таму цяпер з усіх сіл Украіну спрабуюць зганьбаваць, запляміць гонар нашай нацыі. Ва Украіне ёсць шмат халуёў, прыслужнікаў чужаземных сіл, якія гатовыя быць пятай калонай. Замест гэтага нашая сённяшняя шматтысячная акцыя з'яўляецца сведчаннем таго, што ўкраінская нацыя, як ніколі, гатовая да актыўнай барацьбы, як ніколі, гатовая абараняць свае каштоўнасці, свае сімвалы», - заявіў падчас мітынгу актывіст арганізацыі Андрэй Ільенка.

Падчас свайго выступу кіраўнік партыі Алег Цягнібок заявіў, што 16 кастрычніка будзе прэзэнтаваны склад «ўрада нацыянальнай альтэрнатывы». Мяркуецца, што ён прапануе эфектыўныя метады рэалізацыі нацыяналістычных ініцыятыў.

Апазіцыянеры таксама заявілі, што маюць намер узняць пытанне аб візавым рэжыме з Расеяй.

Акцыі ў гонар 71 гадавіны стварэння УПА прайшлі і ў іншых гарадах краіны.

Украінская паўстанцкая армія - узброенае крыло Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Дзейнічала з канца 1942 спачатку ў Заходняй Украіне, а пасля - практычна на ўсёй тэрыторыі краіны. Атрады УПА ваявалі супраць савецкіх партызан, атрадаў польскага падполля - Арміі Людовай і Арміі Краёвай. З 1943 дзейнічала супраць нямецкай акупацыйнай адміністрацыі і яе узброеных фармаванняў.

З аднаўленнем савецкай улады на тэрыторыі Украіны, дзеянне УПА было распаўсюджана на службоўцаў Чырвонай арміі, на ўнутраныя і памежныя войскі НКВД СССР, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і службы бяспекі, на савецкіх і партыйных работнікаў.

З сярэдзіны 1946 УПА спрабавала наладзіць супрацоўніцтва з французскімі, брытанскімі і амерыканскімі спецслужбамі.

Фармальна дзейнасць штабоў і падраздзяленняў была спыненая 3 верасня 1949 года, але асобныя дробныя групы дзейнічалі да пачатку 1956 года.

Фота: УА Свабода

Фота: УА «Свабода»

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках