5 траўня 2024, Нядзеля, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія шоў-мены будуць спяваць пра МТЗ і тэлевізары «Гарызонт»

78
Беларускія шоў-мены будуць спяваць пра МТЗ і тэлевізары «Гарызонт»

Такім чынам яны хочуць дапамагчы прадпрыемствам у разгрузцы складоў.

Беларускі гурт «Дразды» са сваёй песняй пра кеды дапамагае беларускім вытворцам. Віталь Качаткоў, «менскі Міцяеў» таксама збіраецца пайсці па слядах «Драздоў».

Прэс-служба «Лідскай абутковай фабрыкі» адзначае стабільнае павелічэнне продажаў прадукцыі, і ў прыватнасці паўкедаў, пасля таго як песня гурта «Дразды» - «Потому Что Мы В Кедах» стала вар'яцка папулярная ў Беларусі. Кіраўнікі дэпартамента продажаў абутковага аб'яднання рыхтуюць распараджэнне аб прэміраванні гурта «Дразды» і выдзяленні спецыяльных прызавых акцый аб'яднання, для заахвочвання творчасці артыстаў, піша mngz.ru.

Віталь Качаткоў і Віталь Карпанаў, - фронтмэн гурта «Дразды», абмеркавалі магчымасць аказання медыйнай дапамогі іншым беларускім брэндам, якія ў гэтым маюць патрэбу.

Музыкі выказаліся, што заўсёды гатовыя дапамагаць зацікаўленым бізнесменам. Віталь Качаткоў: «Існуе намер напісаць песні пра трактары «Беларусь», беларускую самую салёную соль і лепшыя ў свеце тэлевізары «Гарызонт» і халадзільнікі «Атлант».

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках