5 траўня 2024, Нядзеля, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У VIP-ложы Лукашэнкі на «Чыжоўка-Арэне» будуць бар і ванна

102

УКБ Менгарвыканкама закупляе мэблю для VIP-ложы беларускага кіраўніка.

Заяўка на закупку мэблі для прэзідэнцкай VIP-ложы на аб'екце будаўніцтва «Культурна-забаўляльны спартыўны комплекс у жылым раёне Чыжоўка ў Менску» размешчана на афіцыйным сайце дзяржзакупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Паводле заяўкі, у VIP-ложы Лукашэнкі будзе вуглавы стол з убудаванай мыйкай. Ён абавязкова павінен быць выкананы з высакаякаснага ламінаванага ДСП, а стальніца - са штучнага каменя колеру венге. Таксама ў VIP-ложы дыктатара будзе барная стойка і ванна мыйная 2-х секцыйная суцэльнацягнутая з нержавеючай сталі. Паводле заяўкі, плануецца таксама закупіць канапы, часопісныя столікі і прысценнае абсталяванне бара.

Тэрмін пастаўкі мэблі - з 25 па 30 лістапада, купля будзе прафінансаваная мясцовым бюджэтам. Якая канкрэтна сума будзе выдаткаваная на мэблю для Лукашэнкі, у заяўцы не паказваецца.

Нагадаем, учора стала вядома, што адкрыццё «Чыжоўка-Арэны» зноў перанесена. Лукашэнка заявіў, што вельмі незадаволены тым, што тэрміны здачы спорткомплекса, які планавалася адкрыць праз 3 тыдні, зацягваюцца.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках