5 траўня 2024, Нядзеля, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Суліма: Сёння я - самы шчаслівы чалавек

4
Аляксандр Суліма: Сёння я - самы шчаслівы чалавек

Экс-галкіпер менскага «Дынама» распавёў пра скасаванне кантракту з клубам.

Са слоў Аляксандра Сулімы, гэта адбылося з ягонай ініцыятывы, піша goals.by.

- Спыніць стасункі з «Дынама» - мая ініцыятыва. Гэтая пастанова стала рэакцыяй на тое, што адбывалася са мной у клубе. Я выказаў жаданне датэрмінова разарваць кантракт.

- Вы маеце на ўвазе абгрунтаванасць кіраўніцтва «Дынама», які адправіў Вас у дубль за, нібыта здадзены матч «Нёману»?

- Ніхто мяне не ссылаў у дубль, і прэтэнзій ніхто не выстаўляў.

- Вы размаўлялі з кіраўніцтвам клуба з нагоды інфармацыі аб здачы матчу?

- Я не хачу гаварыць на гэтую тэму. Я прытрымліваюся такой тактыкі - я прыстойны чалавек, і мне няма перад кім і няма за што апраўдвацца. Таму на гэтую тэму размаўляць не хачу.

- Як ацэньваеце свой дынамаўскі перыяд кар'еры?

- У «Дынама» я правёў чатыры добрых гады. Цяпер не бачу сябе ў гэтай камандзе, таму прапанаваў скасаваць кантракт.

- Чым будзеце займацца цяпер?

- Буду адпачываць. У мяне досыць заняткаў. Буду дапамагаць жонцы і сыну выгульваць сабаку.

- Атрымліваецца, нічога страшнага не адбылося?

- Паверце, сёння я самы шчаслівы чалавек.

Фота: dinamo-minsk.by

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках