27 красавiка 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палавіністыя рэформы Эрдагана

Палавіністыя рэформы Эрдагана

Ад звыклай для Турцыі мадэлі паводзінаў - два крокі наперад, адзін назад - Тайіп Эрдаган так і не адмовіўся.

Нямецкае выданне Süddeutsche Zeitung каментуе праграму палітычных рэформаў, прадстаўленую прэм'ер-міністрам Турцыі. Яна можа негатыўна паўплываць на свабоду слова ў краіне.

Кіраўнік турэцкага ўрада паабяцаў здзівіць усіх сваім рэфарматарскім імпэтам. Прадставіўшы «дэмакратычны пакет рэформаў», які доўга захоўваўся ў таямніцы, Рэджэп Тайіп Эрдаган паказаў, адкуль у яго краіне дзьме вецер пераменаў. У будучыні жанчынам-чыноўніцам будзе дазволена насіць хіджаб у дзяржустановах. Гэтага ўжо даўно патрабуюць рэлігійныя прыхільнікі Эрдагана, піша выданне.

Курды атрымаюць прыватныя школы і змогуць аднавіць гістарычныя курдскія назвы паселішчаў, а хрысціянам Сыра-якавіцкай праваслаўнай царквы вернуць манастырскія землі, канфіскаваныя дзяржавай. Не абыдзеныя ўвагай і ўдзельнікі руху ў абарону парку Гезі: цяпер дэманстрантам не прыйдзецца разыходзіцца з заходам сонца.

Рэформа закона аб партыях і паніжэнне выбарчага бар'ера на парламенцкіх выбарах з 10 адсоткаў (да пяці) могуць пацягнуць за сабой сапраўдны дэмакратычны прагрэс. Адмена абавязковай прысягі школьнікаў, якая існавала з 1933 года, з'яўляецца крокам у тым жа пазітыўным кірунку, перадае Deutsche Welle.

Але ад звыклай для Турцыі мадэлі паводзінаў - два крокі наперад, адзін назад - Эрдаган так і не адмовіўся. Напрыклад, тэрміны пазбаўлення волі за заклікі, якія распальваюць міжнацыянальную варожасць, былі павялічаныя да трох гадоў. Гэты закон сфармуляваны так расплывіста, што можа нашкодзіць свабодзе слова.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках