28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатарскую рэзідэнцыю ў Александрыі перадалі «Дыпсэрвісу»

33

Дом Лукашэнкі ў Александрыі аддаюць «Дыпсэрвісу».

Ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь пяройдзе будынак, які знаходзіцца па адрасе вул. Крынічная (Родниковая), д. 10 у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведную пастанову № 851 прыняў Савет Міністраў 27 верасня 2013 года, перадае «Радыё Свабода».

Дом, ацэнены ў 450 090 478 рублёў, а гэта амаль 50 тысяч даляраў - «астранамічная» сума для глухой беларускай правінцыі, будзе замацаваны за Галоўным упраўленнем абслугоўвання дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый - «Дыпсэрвіс».

Рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Александрыі. Фота: gazetaby.com

У вёсцы Александрыя жыла да другой сусветнай вайны маці Аляксандра Лукашэнкі. Пасля вайны яна ўладкавалася на Аршанскі льнокамбінат. Але, нарадзіўшы сына, вярнулася ў вёску і стала працаваць даяркай на ферме.

Рэзідэнцыю ў Александрыі для Лукашэнкі пабудавалі ў 2011 годзе. Комплекс уяўляе сабой двухпавярховы драўляны дом, рэстаран і лазню. Ён абнесены высокім плотам, нашпігаваным відэакамерамі.

Рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Александрыі. Фота: gazetaby.com
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках