28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Boeing экстранна сеў у Астрахані з-за п'янага дэбашыра

5
Boeing экстранна сеў у Астрахані з-за п'янага дэбашыра

Буяны пасажыр вымусіў здзейсніць экстранную пасадку самалёт Boeing 737-800, які рухаўся з Масквы ў Генжу (Азербайджан) са 162 пасажырамі на борце.

Незапланаванае прызямленне прыйшлося рабіць у аэрапорце Астрахані. На месца тут жа прыбылі паліцэйскія і ахова, перадае НТВ.

Падчас праверкі высветлілася, што дэбош на борце ўчыніў грамадзянін Азербайджана Расім Амірасланаў. Будучы п'яным, ён нецэнзурна абражаў бортправаднікоў і іншых пасажыраў, а на патрабаванне спыніць хуліганіць паспрабаваў узяць штурмам кабіну пілота. Пасля гэтага камандзір прыняў рашэнне аб пасадцы, паведамляе Паўднёвая транспартная пракуратура.

Затрымка ў Астрахані апынулася нядоўгай. Праз некаторы час Boeing адправіўся ў аэрапорт прызначэння, скаргаў ад пасажыраў не паступала. Авіадэбашырам заняліся астраханскія паліцэйскія і пракуроры.

Адзначым, што выпадкі п'яных дэбошаў на расейскіх самалётах - зусім не рэдкасць. Найбольш гучны выпадак адбыўся ў студзені гэтага года. Па шляху ў Хургаду саратаўскі бізнесмен Сяргей Кабалаў выпіў лішняга, учыніў скандал, збіў бортправадніка і спрабаваў прарвацца ў кабіну пілотаў, пагражаючы пасадзіць самалёт. Да таго як Кабалава злавілі, ён некалькі месяцаў хаваўся ў Беларусі. Цяпер мужчыне трэба будзе адказаць па артыкулах «Замах на крадзеж паветранага судна» і «Наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю».

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках