28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мурманску паставілі помнік кату Сямёну

23
У Мурманску паставілі помнік кату Сямёну

У Мурманску адкрылі помнік кату Сямёну, які паводле легенды пераадолеў шлях працягласцю больш за дзве тысячы кіламетраў, каб вярнуцца дадому.

Адкрыццё помніка кату, які вярнуўся да гаспадароў, прымеркавалі да 97-годдзя горада. Манумент усталявалі ў парку каля возера Сямёнаўскага, піша Lenta.ru.

Кіраўнік гарадской адміністрацыі Андрэй Сысоеў падчас цырымоніі адкрыцця ў сваёй прамове выказаў здагадку, што ў «мурманцаў можа з'явіцца выдатная традыцыя - пачухаць ката Сямёна за вухам, каб было шчасце ці грошы». Паводле паведамлення «Камсамольскай праўды», жыхары горада, якія прысутнічалі на імпрэзе, паставіліся да гэтай прапановы з энтузіязмам.

Летам 2012 года журналіст Зміцер Качалаў прапанаваў ідэю ўсталявання ў горадзе невялікай арыгінальнай скульптуры, якая не мае ні палітычнай, ні ідэалагічнай падкладкі. Быў аб'яўлены конкурс праектаў такога помніка, падчас яко было пастаноўлена ўсталяваць манумент легендарнаму кату (сярод прэтэндэнтаў быў Ктулху, выпадкова прывезены на самалёце пінгвін, хлопчык, які лізнуў арэлі на марозе, бляшанкі пячонкі траскі «па-мурманску» ды іншыя).

Усяго было прапанавана 25 розных варыянтаў помнікаў кату. У выніку перамогу атрымаў эскіз Надзеі Вінюковай з Масквы, які і стаў асновай для будучага бронзавага манумента. Яе задумка набрала 1568 галасоў.

«Ніводзін Мурманскі архітэктар не браў удзел у нашым конкурсе, - распавёў журналістам Дзмітрый Качалаў, «хросны бацька» скульптуры. - Магчыма, праз тое, што прыз быў вельмі маленькім, мы абяцалі пераможцу ўсяго толькі кававарку і тое, што твор майстра ўбачыць свет». Сам журналіст прызнаўся, што аддаў свой голас іншаму помніку - яго фаварытам сталі рыбныя кансервы.

Легенда, дзякуючы якой з'явіўся помнік Сямёну, абвяшчае, што ў 1987 годзе сям'я Сінішыных вярталася дадому ў Мурманск з адпачынку і выпадкова згубіла ў Маскве свайго гадаванца. Той, спрабуючы адшукаць гаспадароў, ішоў праз усю Расею. Праз шэсць гадоў кату атрымалася ўз'яднацца з гаспадарамі - ён з'явіўся на парозе хаты Сінішыных у Мурманску.

Фота: dubrovin-art.ru

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках