28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўкі на міжбанку зноў пайшлі ўгару

9
Стаўкі на міжбанку зноў пайшлі ўгару

Стаўка на міжбанку змяніла трэнд праз новыя патрабаванні Нацбанку.

Сярэднеўзважаная стаўка АФН за аднадзённыя рублёвыя міжбанкавыя крэдыты 2 кастрычніка склала 51,81%, павысіўшыся на 1,01 адсоткавых пункты ў параўнанні з папярэднім днём. Мінімальная стаўка склала 45%, максімальная - 55% (супраць 50-55% напярэдадні), піша АФН.

У аўторак 1 кастрычніка Нацбанк традыцыйна падтрымаў ліквіднасцю дзяржбанкі, даўшы ім 1,552 трлн рублёў.

Прафіцыт банкавай ліквіднасці (у камерцыйных банкаў) на раніцу 2 кастрычніка склаў 2,802 трлн рублёў.

Змену трэнду ставак са зніжэння на рост можна растлумачыць падвышаным попытам на рублёвую ліквіднасць з боку шэрагу камерцыйных банкаў, выкліканага ўваходам у дзеянне з 1 кастрычніка падвышаных патрабаванняў да разліку нарматыўнага капіталу банкаў, якія выдаюць валютныя крэдыты суб'ектам гаспадарання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках