28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі памілаваў усіх умоўна асуджаных

23
Саакашвілі памілаваў усіх умоўна асуджаных

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падпісаў указ аб памілаванні ўсіх умоўна асуджаных і асоб, якія маюць падсуднасць.

Пра гэта 2 кастрычніка паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі грузінскага лідара Андро Барнова.

Грузінскі чыноўнік дадаў, што памілаванне закранула амаль 18 тысяч чалавек. У той жа час указ не закрануў асуджаных паводле цяжкіх артыкулаў, у тым ліку за забойства і педафілію, піша Lenta.ru.

Памілаваць умоўна асуджаных Саакашвілі паабяцаў у жніўні 2013 года. Сваё абяцанне Саакашвілі выканаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Грузіі 31 кастрычніка 2013 г. Цяперашні лідар у іх не ўдзельнічае, аднак падтрымлівае кандыдата з ліку сваіх прыхільнікаў Давіда Бакрадзэ.

Акрамя Саакашвілі, некалькі тысяч чалавек раней амніставаў парламент, які кантралююць апаненты прэзідэнта з партыі «Грузінская мара». Пры гэтым Саакашвілі спрабаваў накласці вета на гэты закон, бо, з ягоных слоў, пад амністыю патрапілі педафілы і расейскія шпіёны. Аднак прэзідэнту зрабіць гэта не ўдалося.

Усяго ў Грузіі з моманту змены ўрада лік зняволеных знізілася ўдвая: з 24 тысяч чалавек да 11 тысяч.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках