29 красавiка 2024, панядзелак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Менск-Вільня паскораць

8
Цягнік Менск-Вільня паскораць

Літоўскія ўлады абяцаюць развязаць праблему доўгай праверкі дакументаў на мытні ў Вільні.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю газеце «Вечерний Гродно» пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус. Ён таксама распавёў аб планах павялічыць прапускную здольнасць у «Каменным Логу».

«Мінулы год аказаўся асабліва дынамічным. Рост у параўнанні з 2011 годам быў на 40%, колькасць выдадзеных віз у Менску і Гародні склала блізу 200 тысяч. У гэтым годзе мы дадалі яшчэ на 20%. Толькі за 9 месяцаў гэтага года выдалі 160 тысяч віз (у мінулым верасні іх было 130 тысяч). Думаем, да канца года перасягнуць мяжу ў 200 тысяч», - сказаў Эвалдас Ігнатавічус.

Са слоў пасла, у мінулым годзе Літву наведалі амаль 400 тысяч беларускіх грамадзян, колькасць перасячэнняў мяжы склала мільён. У інтэрв'ю Эвалдас Ігнатавічус таксама закрануў цікавую для многіх тэму скарачэння часу да двух гадзін у дарозе цягніка Менск - Вільня.

«Рэалізацыя канкрэтных планаў для паскарэння гэтага цягніка прызначана на 2015 год. Праблему чакання памежнай праверкі на чыгуначным вакзале ў Вільні плануем развязаць павелічэннем колькасці акенцаў для грамадзян. Будзем спадзявацца, што і на іншых памежных пераходах будзе скарачацца час афармлення дакументаў», - сказаў ён.

Ён таксама паведаміў, што да 2015 года павялічыцца ўдвая прапускная здольнасць памежнага пераходу «Каменны Лог». Вядома, што транспартны попыт пры перасячэнні мяжы перавышае магчымасці «Каменнага Логу» ў 4 разы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках