4 траўня 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка можа выйсці ў паўфінал турніру ў Стамбуле

15
Вікторыя Азаранка можа выйсці ў паўфінал турніру ў Стамбуле

Сёння беларуская тэнісістка гуляе з кітаянкай На Лі.

Пры гэтым магчымыя расклады, пры якіх нават паражэнне ў трох сэтах можа стаць пропускам у наступны этап выніковага турніру WTA, піша «Прессбол».

Сітуацыя ў «Белай» групе, у якой выступае Вікторыя Азаранка, перад апошнім турам выглядае вельмі заблытанай. Шанцы на выхад у паўфінал застаюцца ў трох удзельніц.

Каб гарантавана працягнуць выступленне ў турніры, Вікторыі Азаранка неабходна перамагаць Лі На абавязкова ў двух сэтах . У гэтым выпадку будзе зусім не важна, як згуляюць у другім матчы суперніцы па падгрупе Алена Янкавіч і Сара Эрані, пішуць «Аргументы и факты в Беларуси».

Калі ж у двух сэтах перамагчы кітаянку, якая пакуль не прайграе на гэтым турніры, не атрымаецца, то магчымыя варыянты, пры якіх для вызначэння паўфіналістак прыйдзецца лічыць адсотак выйграных геймаў ва ўсіх трох матчах турніру. Прычым, у выпадку перамогі Эрані над Янкавіч, Азаранка можа прайсці далей, нават саступіўшы Лі На. Але выйграць адзін сэт усё ж такі трэба.

У любым выпадку, чакаць засталося нядоўга - беларуска і кітаянка выйдуць на корт сёння ў 17.00.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках