4 траўня 2024, Субота, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукі стварылі «яскравую» мапу горада

8

Незвычайную ідэю рэалізавала Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака».

Яна прэзентавала альтэрнатыўную мапу горада, каб разбурыць гарадскія стэрэатыпы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Часта можна пачуць, што Гомель - нічым не характэрны шэры горад, у якім да таго ж нічога не адбываецца. Перакананыя ў зваротным талакоўцы наважылі данесці да гамельчукоў і асабліва прадстаўнікоў іншых гарадоў тое, што нам таксама ёсць чым ганарыцца і наш горад нічым не горшы і нават лепшы за шмат якія гарады. Данесці гэты масіў інфармацыі лепш за ўсё было праз мапу, - распавядае аўтар ідэі, старшыня «Талакі» Яўген Меркіс. - Праца над стварэннем мапы вялася амаль два месяцы. Мы збіраліся на сустрэчах і спецыяльных семінарах і запісвалі ўсе нашыя ідэі, тое, што мы ведаем пра горад і чым хацелі б падзяліцца. Працоўную групу складалі блізу дзесяці маладых людзей з Гомеля, якія вылучылі некалькі накірункаў мапы».

Фотa: «Комсомольская правда в Беларуси»

У гарадскія славутасці ўключылі не толькі архітэктурныя каштоўнасці горада, а ў большай ступені сякія-такія сюрпрызы, недарэчнасці, гарадскія цікавосткі і мясцовых выбітных асоб накшталт вулічных мастакоў. Раздзел «Гарадская актыўнасць» - аб арганізацыях, рухах, рэгулярных імпрэзах. Фізічная актыўнасць - пра ўсё для здаровага ладу жыцця і адпачынку: пясчаныя пляжы, пагоркі, вяслярны канал, традыцыйныя месцы для слеклайнераў, скейтэраў, bmx-еров.

У «Гарадскія легенды і гісторыі» ўключылі шэраг фактаў з гісторыі горада, якія часам забываюць, а таксама тыя, якімі можна ганарыцца - напрыклад, у Гомелі адбыўся першы ў Беларусі футбольны матч.

У «Крытычным блоку» складальнікі карты адзначылі тое, што ім у горадзе не падабаецца. Напрыклад, Гомель заўсёды быў горадам каштанаў, але ў апошнія гады дрэвы часцей спілоўваюць і замест іх ужо нічога не высаджваюць. А ў раздзел «Прапановы і мары» ўключылі тое, пра што шмат якія гамельчукі сапраўды мараць: гомельскае метро, аб якім нават песня ёсць, або ідэя стварэння агляднай пляцоўкі з вежы фабрыкі «8 сакавіка».

Цікава, што на мапе адзначаны гістарычныя раёны, якія існавалі ў горадзе: Манастырок, Свісток, Амерыка, Спасава слабада - гэты масіў краязнаўчай інфармацыі сучасныя жыхары ўсё часцей забываюць. Мапу, што была створаная ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!», можна будзе знайсці ў музеях і некаторых крамах, а яшчэ спампаваць у інтэрнэце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках