29 красавiка 2024, панядзелак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Варшавы прыхільнікі Greenpeace усталявалі клетку

2
У цэнтры Варшавы прыхільнікі Greenpeace усталявалі клетку

Польскія актывісты арганізавалі адзінкавыя пікеты ў падтрымку арыштаваных эколагаў Greenpeace.

У сераду, 2 кастрычніка польскія актывісты Greenpeace правялі акцыю салідарнасці з арыштаванымі ў Расеі актывістамі, сярод якіх знаходзіцца грамадзянін Польшчы Томаш Джэмайнчук. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце польскага падраздзялення арганiзацыi, піша korrespondent.net.

У цэнтры Варшавы актывісты ўсталявалі металічную клетку і і арганізавалі побач з ёй пазменныя адзінкавыя пікеты з надпісам «Я адзін з трыццаці зняволеных актывістаў Greenpeace». Акцыя салідарнасці будзе доўжыцца чатыры дні, да суботы, 5 кастрычніка, калі адбудзецца Міжнародны дзень акцый у падтрымку зняволеных.

Нагадаем, 2 кастрычніка ў Германіі актывісты Greenpeace блакавалі працу заправак Газпрам. Былі арганізаваныя пікеты з патрабаваннем вызваліць арыштаваных эколагаў і спыніць здабычу нафты ў Арктыцы. У Берліне актывісты прыкавалі сябе да бензакалонкі кайданкамі.

Акрамя таго, у аўторак 1 кастрычніка актывісты Greenpeace правялі акцыю пратэсту ў Швейцарыі падчас футбольнага матчу Лігі чэмпіёнаў паміж Базэлем і Шальке. Дэманстранты вывесілі вялізны банер з надпісам «Газпрам, не падманвай Арктыку» і «Вызваліце арктычную трыццатку».

Расейскі Газпрам з'яўляецца спонсарам каманды Шальке і Лігі Чэмпіёнаў. З-за інцыдэнту матч быў спынены на некалькі хвілін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках