28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурантам справы Greenpeace пачалі вылучаць абвінавачанні

13
Фігурантам справы Greenpeace пачалі вылучаць абвінавачанні

Следчы камітэт Расеі пачаў вылучаць абвінавачанні членам экіпажа і пасажырам судна «Арктык Санрайз», што належыць Greenpeace.

Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс-службу СК.

Пра тое, які менавіта артыкул ім інкрымінуюць, агенцтва не ўдакладніла. Раней крыніцы ў СМІ паведамілі, што ўсіх 30 фігурантаў справы абвінавацяць па частцы 3 артыкула 227 КК РФ («пірацтва, здзейсненае арганізаванай групай»). Ён прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Зараз усе фігуранты справы знаходзяцца пад арыштам у СІЗА Мурманска і Апатытаў. Сярод іх фатограф Дзяніс Сінякоў, які працаваў па кантракце з Greenpeace і выконваў рэдакцыйнае заданне Lenta.ru.

Экіпаж і пасажыры «Арктык Санрайз» былі арыштаваныя за акцыю ў Пячорскім моры. 18 верасня 2013 года актывісты паспрабавалі высадзіцца на нафтавую платформу «Прыразломная», якая належыць «Газпраму», аднак ім перашкодзілі памежнікі.

Сваёй акцыяй Greenpeace хацеў прыцягнуць увагу да небяспекі , якую нясе здабыча вуглевадародаў на арктычным шэльфе . Пераслед актывістаў, у тым ліку журналіста Сінякова , выклікала пратэст з боку грамадскасці.

Фота: AFP

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках