29 красавiка 2024, панядзелак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі расстралялі беларускага прадпрымальніка

34
У Падмаскоўі расстралялі беларускага прадпрымальніка

У падмаскоўнай Балашысе невядомыя расстралялі ўчора беларускага прадпрымальніка, ад атрыманых раненняў ён памёр.

Пра гэта БелТА паведамілі ў галоўным следчым упраўленні Следчага камітэта Расеі па Маскоўскай вобласці.

Папярэдне ўстаноўлена, што каля 13.00 камерсант выехаў на сваім аўтамабілі «Таёта-Лэндкрузер-Прада» з аптовага рынку «Усход» на шашы Энтузіястаў горада Балашыхі ў напрамку Масквы. Па дарозе аўтамабіль ВАЗ-2107 наўмысна справакаваў ДТЗ, ударыўшы ў левую бакавую частку «Таёты» і прымусіўшы такім чынам прадпрымальніка спыніцца. Калі мужчына выйшаў, невядомы зрабіў у яго не менш за пяць стрэлаў, пасля чаго разам з саўдзельнікамі схаваўся з месца здарэння на аўтамабілі Daewoo.

Прадпрымальнік быў шпіталізаваны ў адну з маскоўскіх бальніц са шматлікімі агнястрэльнымі раненнямі і, нягледзячы на аказаную яму медыцынскую дапамогу, ад атрыманых пашкоджанняў памёр.

Следства не выдае прозвішча загінулага. Вядома, што ён 1966 года нараджэння, займаўся пастаўкамі мясной прадукцыі з Беларусі ў Падмаскоўе.

Следчыя органы Следчага камітэта РФ па Маскоўскай вобласці па дадзеным факце распачалі крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 105 КК РФ (забойства), арт. 222 КК РФ (незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі). Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння , а таксама ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да забойства.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках