29 красавiка 2024, панядзелак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя на Наваполацкай ЦЭЦ

26
Аварыя на Наваполацкай ЦЭЦ

Наваполацк застаўся без цяпла і гарачай вады.

2 кастрычніка ўвесь Наваполацк, у тым ліку і прамысловая зона, застаўся без цяпла і гарачай вады. Паводле інфармацыі атрыманай ад афіцыйных асоб «пра аварыю казаць неправамерна, паколькі ніякіх фізічных разбурэнняў не было. Хутчэй гэта можна назваць аварыйнай сітуацыяй - аўтаматыка адключыла кацёл (па неправеранай інфармацыі - усе катлы)», піша ximik.info.

У тэрміновым парадку былі выкліканыя ўсе рабочыя, якія знаходзіліся дома. Да гадзіны ночы кацёл (катлы) запусцілі і пачалася адладка абсталявання.

Тым не менш, на 9.00 сённяшняга дня падача цяпла і гарачай вады ў горад адноўленая яшчэ не цалкам.

Фота: novopolotsk.by

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках