29 красавiка 2024, панядзелак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа крэатыўнага звальнення сабрала 10 мільёнаў праглядаў

6

Нечаканы спосаб звольніцца прыдумала супрацоўніца тайваньскай кампаніі «Нэкст Відэа Энімейшэн».

Марына Шыфрын замест заявы ў аддзел кадраў запісала цэлы відэаролік і выклала яго ў інтэрнэт.

На відэа дзяўчына вельмі весела танчыць і распавядае, што два гады стварала навінавае відэа, ахвяраваўшы асабістым жыццём і захапленнямі. Але ўсё, што было трэба яе шэфу, - гэта колькасць праглядаў рабочых ролікаў, піша vchaspik.ua.

Дарэчы, уласны ролік Марыны Шыфрын вельмі паспяховы - ён сабраў ужо больш за 10 млн. праглядаў на YouTube.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках