29 красавiка 2024, панядзелак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Колькасць беларусаў, якія працуюць, імкліва падае

4

Краіны Усходняй Еўропы, падобна лунацікам ідуць у будучыню, у якой сталыя людзі будуць складаць амаль трэць ад усяго насельніцтва.

Пры гэтым яны нічога не робяць дзеля таго, каб падрыхтавацца да такой сітуацыі. На гэта паказвае новы індэкс, які вымярае дабрабыт сталага насельніцтва ва ўсім свеце, піша Financial Times (пераклад - Inosmi.ru).

Гэты індэкс пад назвай Global AgeWatch стаў першай спробай выкарыстання «вялікіх дадзеных» для колькаснага вызначэння таго, наколькі добра жывецца ў розных краінах пажылым людзям, і наколькі добра кіраўнікі гэтых краін падрыхтаваныя да зменаў у складзе насельніцтва, якія адбудуцца да сярэдзіны стагоддзя. Індэкс Global AgeWatch быў распрацаваны міжнароднай грамадскай арганізацыяй HelpAge International пры падтрымцы Фонду народанасельніцтва ААН. Даследаваннем было ахоплена 89% сталага насельніцтва ў 91 краіне, і яго вынікі высвятляюць тыя краіны, якія пакуль не гатовыя да пераменаў у складзе свайго народанасельніцтва.

Беларусь займае ў спісе 60 месца. Разам з навакольнымі краінамі, узровень аховы здароўя ў нашай краіне таксама знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. Да 2050 года, паводле дадзеных Global AgeWatch, колькасць людзей старэйшых за 60 гадоў складзе трэць ад усяго насельніцтва.

«Такі самнамбулізм мае месца перш за ўсё ва Усходняй Еўропе і ў Расеі», - кажа кіраўнік HelpAge International Сільвія Стэфаноні (Silvia Stefanoni). Адбываецца не толькі павелічэнне працягласці жыцця ў групе сталага насельніцтва, але і рэзкае зніжэнне нараджальнасці. Прычым такая тэндэнцыя прасочваецца як у прамыслова развітых краінах, так і ў дзяржавах з эканомікай, якая хутка расце. З-за такіх тэндэнцый армія працаздольнага насельніцтва будзе пастаянна змяншацца, і ёй прыйдзецца несці на сваіх плячах цяжар выдаткаў на насельніцтва, якое старэе.

Краіны, якія ў бліжэйшы час не прымуць меры па рашэнні гэтых праблем, больш за ўсіх пацерпяць са змяненнем складу насельніцтва.

Новы індэкс будзе складацца на рэгулярнай аснове. У ім выкарыстоўваюцца паказчыкі па чатырох ключавых кірунках, кожны з якіх мае роўную вагу пры складанні рэйтынгаў. Гэта гарантаваны даход, які ўключае паказчыкі беднасці ў старасці, узровень аховы здароўя з улікам паказчыкаў здароўя ў 60-гадовым узросце, узровень занятасці і адукаванасці, уключаючы занятасць сталага насельніцтва, а таксама «спрыяльнае навакольнае асяроддзе». Пад апошнім маецца на ўвазе тое, наколькі жыццё сталых людзей па іх адчуваннях з'яўляецца значным для навакольных.

Швецыя, якая ў гэтым годзе адзначыць стогадовы юбілей сваёй агульнанацыянальнай пенсіі, заняла ў індэксе першае месца. Прама за ёй ідзе Нарвегія. А Афганістан заняў апошняе месца, ледзь-ледзь адстаўшы ад Пакістана.

Але як удалося высветліць аўтарам даследавання, умовы жыцця сталых людзей не заўсёды звязаныя з аб'ёмам выпусканай у краіне прадукцыі. Шры-Ланка, дзе ВУП прыкладна на адным узроўні з Пакістанам, знаходзіцца на 36-м месцы з 91. А Балівія, якая з'яўляецца адной з самых бедных краін Лацінскай Амерыкі, але заснаваўшая шмат гадоў таму малюсенькую пенсію па старасці, заняла 46-е месца.

Па словах Стэфаноні, у Балівіі і на Шры-Ланцы сціплыя выплаты пажылым людзям апынуліся асабліва эфектыўнымі там, дзе ў адной сям'і жыве некалькі пакаленняў. Даследаванні паказваюць, што там, дзе сталыя атрымліваюць пенсію, дзеці радзей ідуць працаваць, а таму ў іх больш шанцаў апынуцца ў школе.

Супастаўныя паміж краінамі дадзеныя па ўмовах, якія ствараюцца для сталых, становяцца ўсё больш неадкладнай праблемай для ўладаў у самых розных дзяржавах свету. Улады занадта часта мяркуюць, што ім прасцей адкласці прыняцце мер па рашэнні праблем, якія здаюцца справай далёкай будучыні.

«Свет імкліва старэе: колькасць людзей старэйшых за 60 гадоў ужо перавышае колькасць дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў. А да 2050 года колькасць такіх сталых людзей перавысіць колькасць дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў, - адзначае Стэфаноні. - Тым не менш, адмова ад вырашэння праблем старэння насельніцтва ў нацыянальным і глабальным маштабе гэта адна з наймагутнейшых перашкод на шляху задавальнення патрэбаў сусветнага насельніцтва, якое старэе».

Індэкс Global AgeWatch па метадах складання аналагічны сусветна прызнанаму Індэксу чалавечага развіцця. Прафесар сэр Рычард Джолі (Richard Jolly), які стварыў Індэкс чалавечага развіцця, кажа з гэтай нагоды наступнае: «Гэты наватарскі індэкс пашырае нашы ўяўленні аб патрэбах, а таксама аб магчымасцях старэйшага пакалення, паколькі ў ім па-новаму прымяняецца метадалогія Індэкса чалавечага развіцця. Ён прымушае краіны ва ўсіх канцах нашай планеты больш уважліва глядзець на тое, што магчыма зрабіць».

Аўтары даследавання высветлілі, што краіны са складу Групы 20 размеркаваныя па рэйтынгу раўнамерна. А тыя краіны, якім трэба тэрмінова распрацоўваць адпаведныя меры, таму што іх сталае насельніцтва да 2050 года вырасце больш чым у два разы, знаходзяцца ў ніжняй палове індэкса.

Аўтары даследавання зрабілі выснову аб тым, што хуткія тэмпы росту ў так званай групе БРІК (Бразілія, Расея, Індыя, Кітай), прыводзяць да вельмі розных вынікаў для сталых людзей. У Індыі, напрыклад, даволі нізкая працягласць жыцця, якая складае 60 гадоў. Гэта на некалькі гадоў менш, чым у Кітаі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках