29 красавiка 2024, панядзелак, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Алесін: «Захад-2013» каштаваў Беларусі дзесяткі мільёнаў даляраў

18
Аляксандр Алесін: «Захад-2013» каштаваў Беларусі дзесяткі мільёнаў даляраў

Правядзенне ваенных вучэнняў уляцела беларускаму боку ў капейку.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, каментуючы мінулыя ваенныя вучэнні «Захад-2013».

«Калі ўзяць заходнія аналагічныя вучэнні, якія ўключаюць аднаўленне грамадзянскай інфраструктуры ў выпадку пашкоджання нейкіх дарог, аб'ектаў і рознага роду іншай шкоды, то кошт такіх вучэнняў можа ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў», - лічыць эксперт.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку сітуацыя некалькі іншая.

«Па-першае, я думаю, што значную частку выдаткаў на сябе ўзяла Расейская Федэрацыя. Што тычыцца дзеянняў на тэрыторыі самой Расеі, то там яна ўзяла на сябе ільвіную долю выдаткаў. Што тычыцца гаруча-змазачных, расходных матэрыялаў, запчастак да баявой тэхнікі, то рызыкну выказаць здагадку, што значная доля была кампенсаваная таксама Расейскай Федэрацыяй. Ну і такія дробязі, як пашкоджанне дарог, інфраструктуры, зрыў нейкіх графікаў перавозак, што ў нас звычайна не аплачваецца, можна ацэньваць з беларускага боку ў некалькі дзесяткаў мільёнаў даляраў», - адзначыў ваенны аглядальнік.

Ён дадаў, што пытанні неабходнасці і мэтазгоднасці правядзення такіх вучэнняў, вырашае не Беларусь.

«Вядучай ўсё ж такі з'яўляецца РФ, якая вырашае свае абарончыя задачы. І тут беларускі бок з'яўляецца як бы вядзёным. З улікам таго, што за паслугі па абароне заходняга напрамку Расея выплачвае нам нейкія сродкі і акрамя таго прадастаўляе льготы і прэферэнцыі, то за кожную скормленую калорыю яна патрабую масу дробных паслуг, як казаў Астап Бэндэр. Трэба сказаць, што калі ўзяць тэхнічны бок, то беларускія вайскоўцы таксама атрымалі карысць, таму што ў звычайных умовах пры цяперашніх грашовых дэфіцытах не так часта атрымоўваецца вывесці ў поле такую вялікую колькасць баявой тэхнікі, пастраляць, выдаткаваць такую колькасць боепрыпасаў і гэтак далей. Было карысна і выпрабаваць новыя ўзоры ваеннай тэхнікі і абсталявання», - перакананы Аляксандр Алесін.

Пры гэтым эксперт мяркуе, што такія рэчы, як прыцягненне значнай колькасці прыпіснога складу на непадрыхтаваную базу, жаданне зэканоміць на абмундзіраванні і забеспячэнні прывяло да таго, што вынік можна ў некаторым плане лічыць адмоўным.

«Калі мы разгортваем нейкія часткі або падраздзяленні, то пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння павінны быць прадуманыя лепш. А як відаць з публікацый, гэта было прадумана не зусім добра. Менавіта арганізацыйны бок і падрыхтоўка да вучэнняў з'яўляецца галоўнай у такіх трэніроўках. Як казалі раней, перамога куецца да бою. Я думаю, што дадзены адмоўны вынік, гэта таксама вынік, які карысны. Што тычыцца сродкаў на ліквідацыю многіх выяўленых недахопаў, то іх у беларускім бюджэце няма», - лічыць Аляксандр Алесін.

Нагадаем, сумесныя беларуска-расейскія ваенныя вучэнні «Захад-2013» праводзіліся з 20 па 26 верасня на пяці палігонах, кіраўніцтва імі ажыццяўлялі міністры абароны Расеі і Беларусі. Усяго ў вучэннях прынялі ўдзел звыш 12 тысяч вайскоўцаў, задзейнічана больш за 530 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 80 танкаў, звыш 50 адзінак артылерыі і РСЗА, каля 90 самалётаў (Су-24, Су-25, Су-34, МіГ-29, Бе-200 і іншыя), верталётаў, а таксама да 10 караблёў Балтыйскага флоту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках