29 красавiка 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: У верасні насельніцтва ўзмоцнена скупляла валюту

31
Нацбанк: У верасні насельніцтва ўзмоцнена скупляла валюту

Паводле вынікаў студзеня-верасня 2013 года набыццё валюты насельніцтвам перасягнула продаж на $1288,1 млн.

Высокія адсоткавыя стаўкі на дэпазітах, як і запэўніванні высокапастаўленых чыноўнікаў, не здолелі ў верасні спыніць скупку валюты з боку насельніцтва, якое зрабіла правільныя высновы, на фоне калійнай вайны з Расеяй і пагаршэннем сальда замежнага гандлю. У выніку ў верасні насельніцтва краіны спустошыла золатавалютныя рэзервы Нацбанка на $331,9 млн. (у жніўні - $167,7 млн.), піша АФН.

У жніўні насельніцтва купіла $167,7 млн., у ліпені - $265 млн., у той час як у сакавіку-чэрвені насельніцтва выступала прадаўцом валюты.

У прыватнасці, у верасні чыстая купля валюты склала $218,4 млн. (супраць $102,6 млн. у жніўні). Валавы продаж валюты гатоўкай знізіўся на 0,9% да $683,1 млн., у той час як купля вырасла на 13,9% і склала $901,5 млн.

У безнаяўнай валюце чысты попыт у верасні вырас да $113,5 млн. (са $65,1 млн. у жніўні). Аб'ём продажу безнаяўнай валюты склаў $43,1 млн. (на 7,3 % менш, чым у папярэднім месяцы), куплі - $156.6 млн. (на 40,3 больш).

Паводле вынікаў студзеня-верасня 2013 года купля валюты насельніцтвам перавысіла продаж на $1288,1 млн. Валютай-гатоўкай склаўся чысты попыт на $631,8 млн., безнаяўнай - на $656,3 млн.

Іна

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках