5 траўня 2024, Нядзеля, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павышаць пенсійны ўзрост будуць з аглядкай на Расею

26
Павышаць пенсійны ўзрост будуць з аглядкай на Расею

Прыняцце рашэння аб павышэнні пенсійнага ўзросту ў Беларусі будзе сінхранізавана з Расеяй у рамках «саюзнай дзяржавы».

Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, піша «Інтэрфакс».

«Што датычыцца павышэння пенсійнага ўзросту, то, на маю думку, у рамках Саюзнай дзяржавы нашы крокі з Расеяй у гэтым напрамку павінны быць сінхроннымі», - заявіла кіраўнік Мінпрацы ў сераду ў ходзе прамой тэлефоннай лініі.

Міністр нагадала, што ў Беларусі захоўваецца нізкі пенсійны ўзрост - 55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын. Яна ўдакладніла, што такі ж узроставы крытэр для звароту за пенсіяй захаваўся толькі ў Расеі і Узбекістане. «Сапраўды, ва ўмовах старэння насельніцтва пенсійны ўзрост павышаюць у многіх краінах, у тым ліку і ў большасці дзяржаў на постсавецкай прасторы», - заявіла яна.

Нагадаем, мяркуецца, што пенсійны ўзрост у Беларусі павялічыцца на працягу 10 гадоў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках