6 траўня 2024, панядзелак, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР назвала ўлады Паўднёвай Карэі імбецыламі

20
КНДР назвала ўлады Паўднёвай Карэі імбецыламі

Улады Паўночнай Карэі параўналі сваіх паўднёвакарэйскіх калегаў з «імбецыламі» і «дурнямі» ў сувязі з палітыкай Сеула, накіраванай на супрацоўніцтва з ЗША.

Пра гэта паведамляецца са спасылкай на жорсткія заявы афіцыйнага прадстаўніка Нацыянальнага камітэта абароны КНДР, пішуць podrobnosti.ua.

«Не можа быць большага дурня ці больш прыдуркаватага імбецыла, чым той, які намышляе падтрымаць рабаўніка, узброенага ядзернай зброяй», - заявіў прадстаўнік камітэта, маючы на ўвазе адносіны Сеула і Вашынгтона.

У заяве таксама ўжывалася вельмі няветлівая форма звароту да прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе. Замест таго, каб назваць яе па пасадзе і прозвішчы, як гэта прынята ў карэйскай мове, прэс-сакратар назваў яе проста Пак.

Прычынай з'яўлення чарговай порцыі варожых заяваў стала тое, што ў сераду, 2 кастрычніка, міністр абароны ЗША Чак Хэйгел падпісаў стратэгічнае пагадненне са сваім паўднёвакарэйскім калегам Кім Кван Чжын. У дакуменце гаварылася пра супрацьдзеянне пагрозе стварэння ў Паўночнай Карэі ядзернай або хімічнай зброі. Днём раней, у аўторак, прамову, якая магла не спадабацца КНДР, зрабіла і Пак Кын Хе. Яна заклікала паўночнага суседа адмовіцца ад сваіх ядзерных амбіцый.

Адзначым, кіраўніцтва КНДР не ў першы раз дазваляе сабе абразы ўладаў Паўднёвай Карэі і асабіста Пак Кын Хе. Так, неўзабаве пасля ўступлення прэзідэнта на пасаду ў Пхеньяне заяўлялі, што агрэсіўныя паводзіны паўднёвага суседа звязаныя з «шолахам спадніцы». Гэты выраз таксама з'яўляецца вельмі абразлівым для карэйцаў.

КНДР і Рэспубліка Карэя не перастаюць варагаваць з моманту падзелу ў 1953 годзе. Фактычна дзве краіны да гэтага часу знаходзяцца ў стане вайны. КНДР падвяргаецца санкцыям з боку Рады бяспекі ААН за развіццё сваёй ядзернай праграмы і фактычна знаходзіцца ў ізаляцыі ад усяго астатняга свету. Паўднёвая Карэя, наадварот, развівае адносіны з ЗША.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках