30 красавiка 2024, aўторак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Башар Асад: Турцыя яшчэ паплаціцца

64
Башар Асад: Турцыя яшчэ паплаціцца

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад даў інтэрв'ю турэцкаму тэлеканалу Halk TV, у якім прадказаў хуткія праблемы Турцыі ў супрацьстаянні з тэрарыстамі.

Башар Асад прама абвінаваціў прэм'ер-міністра Турцыі Рэджэпа Эрдагана ў тым, што яго краіна прытуліла ў сябе тэрарыстаў, якія пасля атакавалі Сірыю. На думку кіраўніка сірыйскай дзяржавы, Анкара яшчэ паплаціцца за сваю палітыку, паведамляе РБК.

«Кантраляваць тэрарызм немагчыма. Гэта з'ява нагадвае скарпіёна, які не ўпусціць магчымасці ўжаліць вас пры першай магчымасці», - мяркуе Асад.

«Ужо ў хуткім часе ўсе гэтыя тэрарысты выступяць супраць Турцыі, якая заплаціць высокую цану за сваю цяперашнюю палітыку», - заявіў сірыйскі прэзідэнт. Адначасова Асад выказаў меркаванне, што галоўная мэта Эрдагана - прыход да ўлады ў Сірыі радыкальных ісламістаў. Сірыйскі прэзідэнт выказаў надзею, што мірныя перамовы ў Жэневе дазволяць пазбавіць антыўрадавыя сілы вайсковай падтрымкі з-за мяжы.

Адзначым, што паводле розных дадзеных Турцыя сапраўды не замінала антыўрадавыматрадам Сірыі перасякаць мяжу дзвюх краін і ўступаць у баі з урадавымі войскамі.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках