3 траўня 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч адмовіўся ад медыцынскай дапамогі ў турме

16
Статкевіч адмовіўся ад медыцынскай дапамогі ў турме

Палітвязень Мікалай Статкевіч адмовіўся надалей звяртацца па медыцынскую дапамогу ў турме.

Палітвязень заявіў, што яго звароты па дапамогу выкарыстоўваюцца адміністрацыяй папраўчых устаноў як сігнал для арганізацыі супрацьпраўнага ціску шляхам незаконнага стварэння ўмоў для абвастрэння захворванняў, пра якія стала вядома, піша сайт statkevich.org.

У такой сітуацыі зварот па медыцынскую дапамогу дае адваротны эфект і становіцца небяспечным, што змушае яго хаваць інфармацыю аб праблемах са здароўем.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.

Як і іншыя апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, ён быў арыштаваны вечарам 19 снежня 2010 года. У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня.

Палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання, перавядучы ў магілёўскую турму № 4.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках