28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» падаражэе з 1 снежня

51
«Камуналка» падаражэе з 1 снежня

Тарыфы на газ і электраэнергію ў Беларусі вырастуць з 1 снежня.

Пра гэта сёння ў ходзе прамой тэлефоннай лініі з чытачамі газеты «Советская Белоруссия» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае БелТА.

«Ва ўрада ёсць разлік па нязначным павелічэні тарыфаў з 1 снежня. Але гэтае пытанне будзе ўзгадняцца з кіраўніком дзяржавы і прымацца пасля ўсіх узгадненняў», - адзначыў Анатоль Калінін. Калі будзе прынятае станоўчае рашэнне, то невялікі ўздым адбудзецца на асобныя камунальныя паслугі, газ і электраэнергію. «На астатнія камунальныя паслугі ў нас няма падстаў павышаць кошты ў гэтым годзе», - паабяцаў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што ў Беларусі на сённяшні дзень грамадзяне плацяць за мабільны тэлефон у сярэднім Br100 тыс., за камунальныя паслугі - Br260 тыс. «Вядома, нам неабходна стварыць ахоўныя меры для тых грамадзян, якія маюць нізкія даходы, а ўсе астатнія павінны плаціць па сабекошце», - лічыць намеснік прэм'ер-міністра.

Нагадаем, электраэнергія ў бягучым годзе даражэла ўжо шэсць разоў, кошт на газ павялічваўся тройчы.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках