Аўтамабіль Джэймса Бонда прададуць на аўкцыёне ў Дубаі
- 25.11.2013, 12:33
- 6,015
Аўтамабіль Джэймса Бонда прададуць у рамках дубайскага міжнароднага кінафестывалю, які адбудзецца ў пачатку снежня.
Аўтамабіль Бонда Aston Martin Vanquish - адзіная машына, выпушчаная адмыслова ў гонар 50-годдзя існавання бандыяны. У знешнім і ўнутраным аздабленні выкарыстоўваюцца срэбраныя элементы з сімволікай апошняга фільма Skyfall, адзначае РІА «Новости».
Акрамя аўтамабіля, на дабрачынным аўкцыёне «Адзін вечар можа змяніць шмат жыццяў» будуць прададзеныя VIP-квіткі на прэм'ерны паказ новага фільма з удзелам Скарлет Ёхансан «Капітан Амерыка 2». Актрыса з'яўляецца паслом міжнароднай дабрачыннай арганізацыі Oxfam, якая праводзіць аўкцыён.
Тых, хто не можа дазволіць сабе купіць аўтамабіль, на аўкцыёне таксама чакаюць, піша NEWSru.com.
З малатка пойдуць квіткі на прэм'ерныя паказы новага фільма пра агента 007 і іншыя памятныя рэчы, якія запомніліся па розных фільмах пра Бонда на працягу 50 гадоў. Атрыманыя грошы прызначаныя для дапамогі жыхарам Сірыі, якія пакінулі свае дамы з-за крызісу.
Дзесяты штогадовы кінафестываль пройдзе ў Дубаі з 6 па 14 снежня.
Фота: astonmartin.com