30 красавiка 2024, aўторак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Mercedes-Benz» Уорхала ацанілі ў 16 мільёнаў даляраў

6
«Mercedes-Benz» Уорхала ацанілі ў 16 мільёнаў даляраў

Карціну Эндзі Уорхала «Mercedes-Benz W 196 R Grand Prix Car (Streamlined Version, 1954)» выставяць на аўкцыён у Нью-Йорку 12 лістапада.

Пра гэта паведамляе Art Daily. Эксперты аўкцыённага дома Christie's, які выступае арганізатарам таргоў, ацанілі палатно ў суму ад 12 да 16 мільёнаў даляраў.

Карціна, выкананая ў тэхніцы шаўкаграфіі на чатырохметровым палатне, была створана ў 1986 годзе для калекцыі нямецкага аўтамабільнага канцэрна Daimler AG з нагоды стагоддзя маркі Mercedes-Benz і захоўвалася ў Daimler Art Collection. Палатно выстаўлялася ў 1988 годзе ў нью-йоркскім музеі Гугенхайма і ў 2010 годзе ў венскім музеі Альберціна ў рамках экспазіцыі «Эндзі Уорхал. Аўтамабілі», піша Lenta.ru.

Карціна Уорхала паслужыла пачаткам супрацоўніцтва канцэрна Daimler з сучаснымі мастакамі. У цяперашні час калекцыя аўтамабільнай кампаніі ўключае ў сябе больш за дзве тысячы работ прыкладна сямісот мастакоў, у тым ліку Роберта Лонга, Сільві Флеры, Нам Джун Пайка, Марка Ды Сувера і іншых.

Прадстаўнік Christie's у Штутгарце Ева Швейцэр заявіла, што «Mercedes-Benz W 196 R Grand Prix Car (Streamlined version, 1954)» стала адной з апошніх работ Уорхала перад яго раптоўнай смерцю ў 1987 годзе.

Раней аўкцыённы дом паведаміў, што на вячэрнія таргі 12 лістапада таксама будзе выстаўленая праца Уорхала «Coca-Cola (3)», напісаная ў 1962 годзе. Карціну называюць топ-лотам маючага адбыцца аўкцыёну і ацэньваюць у 40-60 мільёнаў даляраў. Самым дарагім прададзеным на аўкцыёне творам Уорхала лічыцца «Зялёная аўтакатастрофа», прададзеная ў 2007 годзе за 71,7 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках