Шапіру патрэбны тэлевізар за $4400
167- 26.11.2013, 12:03
- 102,785
Менаблвыканкам купляе тэлевізар за 41 мільён рублёў.
Заяўка на куплю тэлевізара размешчаная на афіцыйным сайце дзяржзакупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.
Паводле заяўкі, Менаблвыканкаму патрэбны тэлевізар з наступнымі характарыстыкамі: дыяганаль экрана 70 цаляў, тэхналогія экрана - LCD, колер корпуса - чорны, разрознасць - 1920x1080, рэжымы, якія падтрымліваюцца, HDTV - 1080p (Full HD), кантраснасць, колераперадача, выразнасць - X-GenPanel, інтэрфейсы - D-sub (VGA), таўшчыня панэлі без падстаўкі - да 90 мм, вага тэлевізара без упакоўкі - да 41 кг.
Тэлевізар будзе набыты за кошт мясцовага бюджэту.
Нагадаем, 14 лістапад новым старшынёй Менскага аблвыканкама быў прызначаны Сямён Шапіра.