5 траўня 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч прыняў «папраўкі Клічко»

26
Януковіч прыняў «папраўкі Клічко»

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, якія могуць перашкодзіць лідару партыі УДАР узяць удзел у выбарах.

Як паведамляецца, папраўка тычыцца ўліку і рэгістрацыі падаткаплацельшчыкаў і ўдасканалення некаторых палажэнняў.

Паводле тэксту паправак, асоба, якая атрымала права на сталае пражыванне ў іншай краіне, лічыцца не пражываючай ва Украіне. Нагадаем, што адпаведны законапраект быў прыняты Вярхоўнай Радай 24 кастрычніка.

На думку сацыёлагаў, Віталь Клічко мае высокія шанцы на перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў 2015 годзе. Пры гэтым апазіцыя пакуль не вызначылася з фарматам удзелу ў выбарах прэзідэнта.

Партыя УДАР Віталя Клічко адрэагавала на падпісанне прэзідэнтам Віктарам Януковічам закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс.

У паведамленні партыі гаворыцца, што падпісаўшы закон аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, Януковіч стаў «саўдзельнікам грубага парушэння рэгламенту і фальсіфікацый пры прыняцці законаў у парламенце».

«Гэты законапраект быў прыняты без абмеркавання ў сесійнай залі, што з'яўляецца парушэннем рэгламенту Вярхоўнай Рады. Перад тым адбылася фальсіфікацыя пастановы профільнага камітэту, калі ў залу былі ўнесены праўкі ў дакумент, за якія профільны камітэт не галасаваў», - заявілі ў партыі Клічко.

У партыі Удар упэўненыя, што гэтыя папраўкі былі прынятыя для магчымага ціску на Клічко, які, на думку партыі, мае самыя высокія шанцы перамагчы Януковіча на выбарах прэзідэнта.

«Але ўлада зноў прамахнулася - няма падстаў, якія перашкодзілі б Клічко ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015», - гаворыцца ў заяве.

Фота: Корреспондент.net

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках