9 траўня 2024, Чацвер, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрам пацвердзіў складаную сітуацыю з заробкамі на МТЗ

24
Мінпрам пацвердзіў складаную сітуацыю з заробкамі на МТЗ

У міністэрстве прамысловасці пацвярджаюць, што на Менскім трактарным заводзе складаная сітуацыя з выплатай заработнай платы рабочым.

«Тое, што заработная плата па асобных катэгорыях работнікаў на МТЗ была зніжаная, адпавядае рэчаіснасці. Зараз работнікі Мінпрама будуць разбірацца, з якой прычыны адбылося зніжэнне заробкаў, наколькі гэта было абгрунтавана», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар міністэрства прамысловасці Сяргей Шалай.

Між тым ён не змог патлумачыць, колькі менавіта рабочых звольніліся з прадпрыемства па прычыне зніжэння зарплаты.

Шалай падкрэсліў, што Мінпрам прытрымліваецца жорсткай пазіцыі: рост заработнай платы павінен быць жорстка ўвязаны з ростам прадукцыйнасці працы.

У той жа час у міністэрстве прызналі, што ў бягучым годзе МТЗ меў сур'ёзныя праблемы са збытам сваёй прадукцыі. Там спаслаліся на дадзеныя Белстата, паводле якіх на 1 лістапада 2013 года на складах ВА «Менскі трактарны завод» знаходзілася 9,9 тыс. адзінак прадукцыі, што адпавядае 178,7% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Нагадаем, рабочыя паведамілі сайту charter97.org аб катастрафічным падзенні заробкаў на Менскім трактарным заводзе. За лістапад яны склалі 2,5-4 мільёна рублёў, скараціўшыся такім чынам амаль на 30%. У выніку падзення заробкаў рабочыя абвясцілі на заводзе «італьянскую» забастоўку.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках