19 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорску збіраюцца мітынгаваць супраць падатку на аўто

27
У Салігорску збіраюцца мітынгаваць супраць падатку на аўто

Арганізатары акцыі лічаць несправядлівым увядзенне дадатковай пошліны на аўто.

Салігорскія грамадскія актывісты падалі заяву ў выканкам на правядзенне мітынгу супраць дзяржаўнай пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, якую плануецца ўвесці ў Беларусі з новага года, піша ПЦ «Вясна».

Масавае мерапрыемства павінна адбыцца 2 студзеня на стадыёне «Будаўнік». Заяўленая колькасць удзельнікаў мітынгу складае 200 чалавек. Арганізатары перакананыя, што ў выпадку атрымання дазволу на мерапрыемства ад мясцовых уладаў, сабраць такую колькасць мітынгоўцаў у Салігорску не будзе праблемай.

Зрэшты, заяўнікі прызнаюць той факт, што за апошнія некалькі гадоў Салігорскі райвыканкам не даў практычна ніводнага дазволу на правядзенне пратэстных акцый і сходаў. Тым не менш, арганізатары мітынгу лічаць неабходным звярнуць увагу ўладаў на несправядлівы характар новай дзяржаўнай пошліны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках