28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цуды «мадэрнізацыі»: кансервавы завод зарабіў за год $400

71
Цуды «мадэрнізацыі»: кансервавы завод зарабіў за год $400

На складах Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода ляжыць больш чым чатырохмесячны запас прадукцыі.

Калі нават спыніць вытворчы працэс зараз, прадпрыемству яшчэ доўга будзе што прадаваць. Але прадукцыя не рэалізуецца. Хоць і абсталяванне сучаснае, і асартымент вялікі, піша «Советская Белоруссия».

Начальнік упраўлення Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Вячаслаў Асмалоўскі ўпэўнены: прычына - у няўменні гандляваць: «На дэгустацыі сваёй прадукцыі прадпрыемства выдаткавала дзесяткі мільёнаў рублёў. Толку не дамаглося. А вось на агрэсіўную рэкламу ў завода грошай няма. Калі б брэнд развіваўся больш актыўна, то і прадукцыі прадавалася б значна больш. На прадпрыемстве цалкам абнавілася маркетынгавая служба. На першы погляд, нядрэнна. Але сышлі людзі, якія маюць вопыт продажаў. А іх месца занялі пачаткоўцы, якія пакуль не ведаюць, як эфектыўна прасунуць тавар на рынку. Мы праводзілі маніторынг крамаў. Аказалася, ёсць шэраг гандлёвых кропак, якія наогул не атрымліваюць ад завода прапаноў аб пастаўках прадукцыі. Вось і няма яе на прылаўках. На знешніх рынках - напрыклад, у Расеі - прадукцыя часцей за ўсё не праходзіць з-за кошту: у канкурэнтаў танней. Хоць кошт мог бы быць ніжэй, калі б вялася пісьменная палітыка коштаўтварэння. На жаль... Ёсць у завода сельскагаспадарчы філіял «Макранскі». Там у гэтым годзе выгадавалі капусту па замове завода. Але яна да гэтага часу ляжыць на складзе, у запасах. Прадпрыемства ж набыло капусту ў іншых пастаўшчыкоў. Утрая даражэй! Гэта пры наяўнасці ўласнай таннай сыравіны. У дэталях гэтай абсурднай закупкі зараз разбіраюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў».

«Шкляную тару Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод выкарыстоўвае ў большай ступені імпартнай вытворчасці, - працягвае спецыяліст. - А калі б браў толькі беларускія банкі, змог бы кожную адзінку прадукцыі зрабіць таннейшай на 5% і зрабіць яе больш канкурэнтаздольнай».

Дырэктар заводу Сяргей Грамыка кажа: для таго каб разгрузіць склады, трэба больш актыўна шукаць новыя рынкі збыту. Словы верныя. Але, мяркуючы па становішчы спраў на прадпрыемстве, якое з-за недахопу сродкаў нядаўна два тыдні «стаяла», не было чым заплаціць за газ, - толькі словы. А мільёны даляраў, укладзеныя ў мадэрнізацыю, аддачы пакуль так і не далі. У 2012-м Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод спрацаваў без страт. Але спецыялісты падлічылі: чысты заробак завода - пасля выплаты заработнай платы, разлікаў за энерганосьбіты, сыравіну, выплаты падаткаў і крэдытаў - склаў... усяго 3 млн беларускіх рублёў за 12 месяцаў! Наўрад ці фінансавыя паказчыкі за гэты год будуць нашмат лепш.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках