4 траўня 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Данькоў: Мяне пасадзілі, каб завалодаць бізнесам

27
Юрый Данькоў: Мяне пасадзілі, каб завалодаць бізнесам

Бізнесмен лічыць, што справа супраць яго сфабрыкаваная.

Юрый Данькоў, генеральны дырэктар ПУП «Данькоў-Клуб» сёння быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Такі прысуд абвясціла суддзя Наталля Кузняцова 23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска, паведамляе БелаПАН.

Адбываць пакаранне Данькоў будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яму таксама забаронена на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый.

Па пазове пракурора з Данькова спагнана ў даход дзяржавы 1 млрд. 104 млн. рублёў, а таксама на карысць пацярпелай Дудзінскай - 10 млн. рублёў.

Суд над Даньковым пачаўся 18 верасня 2013 года. Бізнесмен абвінавачваўся па ч. 2 арт. 243, ч. 2 арт. 171, ч. 1 арт. 427, ч. 1 арт. 380, ч. 6 арт. 16, арт. 395, ч. 2 арт. 171-1, ч. 1 арт. 343 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачванне ў судзе не перакваліфікавалася.

2 снежня дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць бізнесмена да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

23 снежня ў судзе Данькоў быў апраўданы па ч. 1 арт. 343 КК за адсутнасцю складу злачынства.

Разам з Даньковым па справе праходзіў жыхар Гомеля Ігар Лячак. Ён абвінавачваўся па ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 427 КК (апраўданы), ч. 1 арт. 395 КК і прысуджаны да аднаго года папраўчых работ.

Прысуд можа быць абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе праз суд Маскоўскага раёна.

Перад пачаткам судовага пасяджэння журналістам удалося пагаварыць з Даньковым, які заявіў, што спадзяецца на апраўдальны прысуд.

«Няма доказнай базы. Гэта публічная лупцоўка, а не правасуддзе. Я не прызнаю сябе вінаватым, няма доказаў, ёсць абгавор», - заявіў ён.

Ужо пасля суда Данькоў практычна паўтарыў гэтыя выказванні, дадаўшы, што «ўсё сфабрыкавана» і «гэта чыстае завалоданне бізнесам». Ён заявіў, што мае намер абскардзіць прысуд, каб дамагчыся апраўдання.

Адказваючы на пытанне, хто такая пацярпелая Дудзінская, Данькоў сказаў, што гэта падстаўная асоба.

Dankoff Club да нядаўняга часу з'яўляўся адным з найбуйнейшых забаўляльных цэнтраў Менска, куды ўваходзілі казіно Dankoff Club, стрыптыз-клуб «Vенеция», рэстаран Dankoff Club, SPA-салон For Men.

У 2001 годзе Юрый Данькоў удзельнічаў у выбарах прэзідэнта, але не змог падаць у ЦВК неабходную для вылучэння кандыдатам колькасць подпісаў.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках