18 траўня 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калійная вайна» абышлася Беларусі ў $1,7 мільярда

25
«Калійная вайна» абышлася Беларусі ў $1,7 мільярда

Страты падлічыла міністэрства фінансаў Беларусі.

Праз скарачэнне экспарту калійных угнаенняў і зніжэння паставак расейскай нафты бюджэт краіны ў 2013 годзе недалічыў 16 трыльёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, піша «Народная газета».

Чыноўнік паскардзіўся на праблемы сусветнай эканомікі, праблемы са збытам беларускай прадукцыі за мяжой, праз гэта Менск страціў частку імпартных мыт, якія размяркоўваюцца паводле нарматываў паміж краінамі Мытнага саюза.

Асобную ўвагу ён надаў уступленню Расеі ў СГА, адзначыўшы, што нашая краіна ад гэтага моцна пацярпела.

Рынак угнаенняў абрынуўся пасля таго, як у канцы ліпеня расейскі «Уралкалій» адмовіўся супрацоўнічаць з «Беларуськаліем» і перастаў збываць сваю прадукцыю за мяжой праз супольнага трэйдара «Беларускую калійную кампанію» (БКК). Паводле звестак Белстата, ужо ў жніўні выраб калію ў краіне скараціўся ў параўнанні з ліпенем больш чым удвая - да 215,4 тысячы тон.

У канцы жніўня беларускія праваахоўнікі арыштавалі ў Менску гендырэктара «Уралкалія» і чальца назіральнай рады БКК Уладзіслава Баўмгэртнэра. Бізнэсоўца абвінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і махінацыях вакол БКК, якія прычынілі Беларусі шкоду ў сто мільёнаў даляраў. Яшчэ некалькі топ-мэнэджараў «Уралкалія», у тым ліку асноўны акцыянер, мільярдэр Сулейман Керымаў, былі абвешчаныя ў міжнародны вышук. Сваёй віны камерсанты не прызналі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках