19 траўня 2024, Нядзеля, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца года будзе цёпла

4
Да канца года будзе цёпла

Сёння надвор'е Беларусі будуць фармаваць вельмі цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Еўропы.

Да канца дня захаваецца цёплае без істотных ападкаў надвор'е. Вецер паўднёвы парывісты, месцамі моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе +2..+8°C, піша pogoda.by.

У бліжэйшыя суткі, 27 снежня, умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Днём месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. У асобных раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-усходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе -2..+4°C, днём +1..+6°C, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай вобласці паветра прагрэецца да +8°C. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У выходныя ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е.

У суботу, 28 снежня, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж, ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах -2..+3°C, днём 0..+5°C, па паўднёвым захадзе да +8°C.

У нядзелю 29 снежня, кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу, чакаюцца ў дзённыя гадзіны месцамі па паўночна-заходняй палове. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -2..+4°C, днём +1..+6°C, цяплей будзе па паўднёвым захадзе да +8°C.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках