29 красавiка 2024, панядзелак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей едзе ў Кіеў

23
Макей едзе ў Кіеў

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей возьме ўдзел у 20-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў Кіеве.

5-6 снежня ў Кіеве пройдзе 20-я сустрэча Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, дэлегацыю Рэспублікі Беларусь узначаліць Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У рамках Кіеўскай сустрэчы СМЗС плануецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў, якія ахопліваюць усе вобласці супрацоўніцтва ў рамках АБСЕ. Цэнтральным пытаннем стане разгляд папярэдніх вынікаў працэсу «Хельсінкі плюс 40», нацэленага на пабудову «супольнасці бяспекі» на прасторы АБСЕ, і адабрэнне адпаведнай міністэрскай дэкларацыі.

Плануецца таксама «прыняцце шэрагу іншых важных дакументаў, уключаючы рашэнні па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, транснацыянальным выклікам і пагрозам, абароне неядзернай энергаінфраструктуры ад тэхнагенных і прыродных катастроф».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках