Названа імя падрыўніка вакзала ў Валгаградзе
33- 30.12.2013, 12:39
- 46,282
Падрыў вакзала ў Валгаградзе, па папярэдніх дадзеных, ажыццявіў выхадзец з рэспублікі Марый Эл Павел Пячонкін.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Па звестках крыніцы, Пячонкін далучыўся да дагестанскіх баявікоў вясной 2012 года: ён прыняў іслам і змяніў імя на Ансар Ар-русі.
Да таго, як стаць баевіком, Павел Пячонкін працаваў у Марый-Эл фельчарам на станцыі «хуткай дапамогі». Чакаецца, што канчатковыя дадзеныя пра асобу падрыўніка будуць апублікаваныя пасля аналізаў ДНК; бацька Пячонкіна Мікалай ужо здаў кроў для правядзення тэстаў, піша Lenta.ru.
Два тэракты з розніцай менш чым у суткі адбыліся ў Валгаградзе 29 і 30 снежня. Днём 29 чысла выбуховае прыстасаванне спрацавала на ўваходзе ў будынак чыгуначнага вакзала «Валгаград 1». Ахвярамі выбуху сталі 17 чалавек, больш паўсотні атрымалі раненні. Другі выбух адбыўся раніцай 30 снежня ў перапоўненым тралейбусе на ажыўленай вуліцы Валгаграда. Па апошніх дадзеных, ахвярамі тэракту сталі 14 чалавек, 28 чалавек атрымалі раненні.
Фота: ИТАР-ТАСС