6 траўня 2024, панядзелак, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы год у Менску: куды пайсці і як вярнуцца

85
Новы год у Менску: куды пайсці і як вярнуцца

Трапіць на навагоднія мерапрыемствы ў сталіцы можна будзе толькі пасля дагляду міліцыяй.

Галоўная шоў-праграма пад назвай «Навагодняя карусель» стартуе 31 снежня а 21:00 на пляцоўцы каля Палаца спорту і будзе доўжыцца да 4:00 1 студзеня. У афармленні сцэны будуць выкарыстаныя святлодыёдныя сеткі, на якіх будуць дэманстравацца тэматычныя малюнкі. У праграме - выступленні Сяргея Мінскага, Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай, Анастасіі Ціхановіч, Вольгі Плотнікавай, шоў-гурта «Прахін Бэнд», а таксама блазнаў і шоў-балета пад кіраўніцтвам Валерыя Бурага, піша сайт Менгарвыканкама.

З 01:00 да 4:00 1 студзеня масавыя гулянні пройдуць на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны». Праграма пакуль не афішуецца.

У гадзіну ночы каля абеліска «Менск – горад-герой» адбудзецца феерверк, піша onliner.by.

Навагоднія гулянні пройдуць і ў раёнах. У Заводскім - на пляцоўцы перад «Рублёўскім» (вул. Несцерава, 58), каля Палаца моладзі і школьнікаў «Арыён» (вул. Бачылы, 1), каля ДК МАЗа (пр-т Партызанскі, 117а). У Ленінскім - на пляцоўцы каля кінатэатра «Салют» (пр-т Ракасоўскага, 150а). У Маскоўскім - па адрасе вул. Я. Чачота, 25. У Кастрычніцкім - каля ДК чыгуначнікаў, каля гандлёвага цэнтра «Сокал», каля гандлёвага цэнтра на вул. Асаналіева. У Партызанскім - на лыжаролернай трасе на вуліцы Сталетава, каля МТЗ, каля самалёта ў мікрараёне «Сцяпянка».

Адрасы пляцовак у Першамайскім раёне: пр. Незалежнасці, 116; вул. Русіянава, 1; вул. Герояў 120-й дывізіі, 15; вул. Фогеля, 1. У Савецкім раёне спяваць і танцаваць будуць на стадыёне СШ №53 (вул Л. Бяды, 9) і каля Камароўкі. У Фрунзенскім - на пляцоўках каля Менскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27), каля рынку «Заходні » (вул. Бурдэйнага, 6), каля гандлёвага цэнтра «Максімус» (вул. Лабанка, 94), па вуліцы Матусевіча, 59а, каля крамы «Купалаўскі» (вул. Лынькова, 57), у КУП «ЖЭУ № 128» (вул. Нёманская, 22). Нарэшце, у Цэнтральным раёне гулянні адбудуцца каля Менскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі.

Большасць пляцовак будуць працаваць з 1:00 да 4:00.

Алкаголь

Варта мець на ўвазе: гандаль алкагольнымі напоямі і півам у месцах правядзення урачыстасцяў і ў радыусе 500 метраў на прылеглых да іх тэрыторыях будзе забаронены.

На елку пасля асабістага дагляду

Супрацоўнікі МУС ужо перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Усе месцы правядзення мерапрыемстваў агледзяць спецыялісты сапёрна-піратэхнічных груп. Жадаючым наведаць елку, нагадваюць у міліцыі, варта быць гатовым прайсці асабісты дагляд, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў. У выпадку адмовы чалавека ад такой працэдуры міліцыянты маюць права забараніць яму праход. Спіс забароненых да праносу прадметаў стандартны для масавых мерапрыемстваў у Беларусі.

Як запэўніў начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Іван Кубракоў, па нязначных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня будуць «максімальна выкарыстоўваць прафілактычныя меры» .

Транспарт

Метрапалітэн у навагоднюю ноч будзе працаваць да 2:30 (апошняе адпраўленне электрацягнікоў з канчатковых станцый). Станцыі «Няміга», «Кастрычніцкая», «Купалаўская» зачыняцца для пасажыраў а 2:10. 1 студзеня метро пачне працу ў 5:30.

Для падвозу грамадзян у мікрараёны арганізуюць падоўжаную працу аўтобусных, тралейбусных і трамвайных маршрутаў.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках