6 траўня 2024, панядзелак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Валгаград уведзеныя ўнутраныя войскі (Відэа)

54

Для стабілізацыі становішча ў Валгаградзе ў горад уводзяць унутраныя войскі.

Пра гэта паведамляюць відавочцы, якія бачылі на вуліцах калоны грузавікоў з салдатамі. Відэа, якое сведчыць пра гэта, размешчанае ў інтэрнэце.

Нагадаем, сёння, 30 снежня, а 8:23 паводле мясцовага часу ў Дзяржынскім раёне Валгаграда грымнуў выбух у тралейбусе. У выніку выбуху загінулі 14 чалавек, яшчэ каля 28 - пацярпелі. Паводле папярэдніх звестак, у тралейбусе ў Валгаградзе выбухнуў тэрарыст-смяротнік. Самае жудаснае, што гэта ўжо другі тэрарыстычны акт у горадзе за два дні. Днём 29 снежня на чыгуначным вакзале ў Валгаградзе перад рамкай металашукальніка, які ўсталяваны на ўваходзе ў будынак, спрацавала выбуховае прыстасаванне. У выніку тэракту пацярпела некалькі дзясяткаў чалавек.

Сёння днём паліцыя разагнала Народны сход, сабраны, каб абмеркаваць прычыны і наступствы тэрактаў і пытанні бяспекі жыхароў Валгаграда.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках