26 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Указ Лукашэнкі: «Камуналка» будзе даражэць разам з далярам

167
Указ Лукашэнкі: «Камуналка» будзе даражэць разам з далярам

Кошт паслуг ЖКГ будзе індэксавацца разам з ростам даходаў насельніцтва і разам з курсам даляра.

Камунальнікі скардзіліся, што абясцэньванне беларускага рубля робіць пакрыццё насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг меншым, чым яны планавалі. З мэтай ліквідаваць гэтую несправядлівасць улады вырашылі ўнесці змяненні ва ўказ «Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі», піша «Ежедневник».

У афіцыйным паведамленні прэс-службы Лукашэнкі новаўвядзенні матываваныя жаданнем не дапусціць «зніжэння акупнасці жыллёва-камунальных паслуг». У гэтых мэтах прадугледжаная індэксацыя тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

З гэтага часу тарыфы ЖКГ будуць павышацца кожны год з 1 студзеня. Памер павышэння будзе эквівалентны 5 далярам ЗША «па сярэднегадавым значэнні абменнага курсу». Аднак тарыфы могуць вырасці і вышэй сумы, атрыманай шляхам такіх разлікаў. Аднак у гэтым выпадку неабходная згода кіраўніка.

Разлікі будуць арыентаваныя на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м , «пры нарматыўным спажыванні жыллёва-камунальных паслуг».

Разбірацца ў тонкасцях гэтых разлікаў даручана Мінэканомікі, а таксама Мінжылкамгасу, Мінэнерга і Мінфіну.

Акрамя штогадовага павышэння, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі будуць індэксавацца штоквартальна - разам з заработнай платай насельніцтва. Пры гэтым памер павышэння будзе арыентаваны на індэкс намінальнай заработнай платы па краіне за папярэдні квартал.

Напісаць каментар 167

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках